Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём моладзі і студэнцтва – святам юнацтва і веры ў свае сілы, творчасці і натхнення, энергіі і задору, пазнання і самасцвярджэння, любві і рамантыкі.

Вы нарадзіліся і выраслі ў незалежнай Беларусі, якая стваралася і будавалася як дзяржава, дзе людзі моцныя мудрасцю і адзінствам, абапіраюцца на закон і справядлівасць, цэняць мір, паважаюць сваю гісторыю і вопыт папярэдніх пакаленняў.

З кожным годам ваша роля ва ўсіх сферах жыцця грамадства – эканоміцы, навуцы, палітыцы і культуры – будзе ўзрастаць. Заўсёды памятайце: вучоба і праца, павага да старэйшых і любоў да Радзімы – вывераная формула, якая прынясе вам шчасце, а нашай любімай Беларусі – працвітанне.

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт.
Ляхавіцкі раённы Савет дэпутатаў.