Экзамен для сельсавета. Крывошынскага
29 чэрвеня прайшла 44-я сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Насіла яна выязны характар і праходзіла ў сумесным з пасяджэннем раённага выканаўчага камітэта фармаце.
Адно з пытанняў тычылася вызначэння колькасці будучых выбарчых акруг Ляхавіччыны і, адпаведна, колькаснага складу дэпутатаў. У наступным годзе ў ходзе адзінага дня галасавання і акруг, і дэпутатаў будзе па 27.
Тэма сесіі і выязнога пасяджэння райвыканкама – «Аб рабоце Крывошынскага сельскага выканаўчага камітэта па развіцці сацыяльнай сферы, жыццезабеспячэнні насельніцтва і добраўпарадкаванні населеных пунктаў».
На маршруце – Галаўнінцы. Некалькі дзесяцігоддзяў назад гэты населены пункт адзначаўся развітой інфраструктурай. Сёння стаіць задача па магчымасці вярнуць элементы страчанага. Зараз поўным ходам ідзе падрыхтоўка вёскі да правядзення ў ёй раённых «Дажынак». Да іх застаецца каля двух месяцаў, а зрабіць запланавана зусім нямала.
Як нямала ўжо і зроблена. Абнаў-ляецца тутэйшы бульвар, лікві-давана самасейная расліннасць, добраўпарадкуецца плітачнае пакрыццё, хутка ўладкуюцца і бардзюры. Змяніўся і фантан. На суботнікі выходзілі жыхары вёскі, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. Рамонтам сельскага Дома культуры заняты раённыя камунальнікі. У будынку, у якім размешчаны офіс
ЗАТ «Белпрампрыбор», пошта, фельчарска-акушэрскі пункт, пакуль вядуцца рамотныя работы, якія павінны завяршыцца да канца жніўня.
Акрамя дажыначнага сёлета статусу, Галаўнінцы з’яўляюцца вядомай у раёне сталіцай дзіцячага адпачынку. Недалёка размешчаны дзіцячы аздараўленчы лагер «Чайка». Гэтымі днямі ў лагеры знаходзіцца 110 дзяцей узростам да 16 гадоў. Тэрыторыя ўстановы – прык-лад добраўпарадкавання. Ёсць усё неабходнае для спорту і гульні, глядзельная зала, танцпляцоўка, музычная апаратура да яе. І вельмі важная акалічнасць –
у «Чайцы» размешчана адна з дзвюх у раёне зон адпачынку каля вады.
Выдатнае ўражанне засталося і пасля наведвання Ліпскага дзіцячага сада і Крывошынскай сярэдняй школы імя Г. С. Здановіча. У апошняй, акрамя асноўнай задачы несці веды, ключавая ўвага надаецца фарміраванню ў вучняў грамадзянскіх і патрыятычных кампетэнцый. Важным патрыятычным рэсурсам з’яўляецца школьны гісторыка-краязнаўчы музей.
Прыпынкамі на маршруце 44-й сесіі райсавета сталі таксама Крывошынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, размешчаная ў вёсцы царква, Ліпская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, мясцовы магазін райпо.
У рабочым плане – наведванне малочнатаварнай фермы «Ліпск» СУП «Ліпнянка». У фармаце глыбокай рэканструкцыі МТФ працуе каля трох месяцаў. Разлічаная ў перспектыве на ўтрыманне 1 200 галоў дойнага статка ферма яшчэ не заселена і на палавіну. Як адзначалася, частка пастаўленай на ўтрыманне жывёлы была завезена з Германіі, частка – са Столінскага раёна, нейкая колькасць засталася ад былога КСУП. У сярэднім па ферме атрымліваюць каля 24 кілаграмаў малака. Сённяшняя гаспадарка аказвае дапамогу некаторым ліпскім установам, садзейнічае паляпшэнню стану дарог і іншае.
Ліпскі СДК стаў фінішным прыпынкам на маршруце сесіі. Удзелькі мерапрыемства падсумавалі ўбачанае, абмяняліся думкамі і меркаваннямі.
Справаздачу аб рабоце на карысць насельніцтва сельсавета трымаў выконваючы абавязкі старшыні Крывошынскага сельвыканкама Сяргей Баргамон. На тэрыторыі размешчана 13 населеных пунктаў, у якіх амаль 2, 5 тысячы чалавек. Для некаторых месцам працы з’яўляюцца ўжо згаданыя сельскагаспадарчыя ЗАТ «Белпрампрыбор» і СУП «Ліпнянка». На вытворчасць сельгаспрадукцыі зарыентаваны і дзве фермерскія гаспадаркі.
Намаганні па выяўленні і зносе трухлявых або безгаспадарных пабудоў з’яўляецца пастаянным рабочым пытаннем мясцовых улад. Але часта ёсць цяжкасці з уключэннем у выкарыстанне ўчасткаў зямлі пасля зносу дамоў. Другое праблемнае пытанне – дарогі. Многім патрабуецца рамонт, асобным – замена пакрыцця.
Як адзначыў старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, работа на карысць тэрыторыі і яе жыхароў праводзіцца сельсаветам на рэгулярнай аснове. Многае, што ўласціва Крывошынскаму, з’яўляецца характэрным для іншых сельсаветаў раёна і можа быць выпраўлена з дапамогай мясцовых жыхароў.
Першы намеснік старшыні – начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Васілій Пыжык адзначыў важнасць прыходу ў Ліпск і на тэрыторыю сельсавета інвестара, які не адмаўляецца прымаць удзел у вырашэнні агульных пытанняў.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.