Вяселле з люстэркавай датай. Што падарыў чэрвень жыхарам Ляхавіччыны
Першы месяц лета падарыў Ляхавіччыне шэсць новых жыхароў. Чатыры пасведчанні аб нараджэнні дзяцей бацькам уручаны ў аддзеле загса райвыканкама і два – у сельвыканкамах раёна.Іван, Яраслаў, Цімафей, Уладзіслаў – так назвалі нашы землякі сваіх сыноў, Злата і Варвара – дочак.
Здаравячком чэрвеня стаў Цімафей, вага якога пры нараджэнні склала 3 870 гра-маў, рост – 55 сантыметраў. У сям’і ён трэцяе дзіця.
Першынец зарэгістраваны ў адной сям’і, другое дзіця – у дзвюх, трэцяе – у трох сем’ях, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Сярэдні ўзрост чэрвеньскага бацькі – 35 гадоў, маці – 32. Маладым бацькам у першым месяцы лета лічыцца 25-гадовы, маці – 30-гадовая.
Бацькам стаў і 43-гадовы жыхар Ляхавіччыны, маці – 36-гадовая зямлячка.
Вяселле ў чэрвені згулялі 11 пар, з іх для дзевяці марш Мендэльсона гучаў у аддзеле загса. Пасведчанні аб стварэнні новых сем’яў урачыста ўручаны ў Востраўскім і Конькаўскім сельвыканкамах. Сярэдні ўзрост жаніха – 33 гады, нявесты – 30.
У чэрвені статус юных маладых атрымалі 19-гадовы жаніх і 20-гадовая нявеста. Заключылі шлюб і 63-гадовы жаніх і 57-гадовая нявеста.
Адна пара нашых землякоў датай стварэння сям’і выбрала люстэркавую – 23.06.2023. Распісалася ў аддзеле загса напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва – 24 чэрвеня –
і пара з раёна. Шчасця і ўзаемаразумення ўсім, для каго чэрвень стаў знамянальным месяцам.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.