Студатрадаўцы з Ляхавіцкага аграрнага каледжа працуюць у ААТ «Жарабковічы»


На Ляхавіччыне зараз працуюць пяць студатрадаў.
Атрад «Максімум» імя К. П. Арлоўскага сфарміраваны з навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа, якія заняты на авечкаферме «Канюхі» ААТ «Жарабковічы».

17 ліпеня ў каляджан у «Канюхах» апошні працоўны дзень, але загадчык фермы Леанід Новік вельмі разлічвае, што яны застануцца на другую змену.
– Рабяты, сярод якіх будучыя ветфельчары і заатэхнікі, працуюць зацікаўлена. Малайцы! Для іх гэта добрая практыка, а для нас – дапамога. Як працаўнікі гаспадаркі, рабяты штодзень забяспечваюцца смачным абедам. Першае, другое і трэцяе абыходзіцца ў 10 капеек, – адзначае Леанід Новік.
Далучайцеся да нас у тэлеграм-канале













