Спецыяліст павінен быць канкурэнтаздольным. Якія недахопы ўстаноўлены КДК пры падрыхтоўцы спецыялістаў сельскагаспадарчай накіраванасці
Забеспячэнне падрыхтоўкі высокваліфікаваных кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўляецца адным з патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4.03.2019 № 6 «Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».
З мэтай стварэння ўмоў для свядомага выбару сельскагаспадарчай спецыяльнасці навучэнцы 10-11-х класаў 53 устаноў агульнай
сярэдняй адукацыі вобласці маюць магчымасць вучыцца ў 68 профільных класах аграрнай накіраванасці.
Па ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі падрыхтоўка спецыялістаў для сельскагаспадарчай галіны ў Брэсцкай вобласці ажыццяўляецца ў Пружанскім і Пінскім аграрна-тэхнічных, Пінскім аграрным тэхналагічным, Столінскім аграрна-эканамічным, Высокаўскім, Ляхавіцкім і Лунінецкім аграрным каледжах.
Па выніках правядзення Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў , што патрабуюць прыняцця мер па іх ухіленні.
Напрыклад, выяўлены шэраг недахопаў пры арганізацыі работы па фарміраванні патрэбнасці галіны ў кадрах, у шэрагу ўстаноў навучэнцы набываюць неабходную кваліфікацыю на зношаным абсталяванні – патрабуецца абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, маюць месца выпадкі непрыбыцця выпускнікоў да месца размеркавання, неадпрацоўкі ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну і іншае.
Адпаведная інфармацыя накіравана ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы для прыняцця неабходных мер рэагавання.
КДК Брэсцкай вобласці.