В Ляховичском районе женщина перевела мошенникам крупную сумму денег


7 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 212 Крымінальнага кодэкса за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.

Жыхарцы раёна 1982 г.н. патэлефанаваў незнаёмец, які быў настолькі пераканаўчым, што жанчына пад яго кіраўніцтвам аформіла анлайн-крэдыт на суму 5000 рублёў. Гісторыя скончылася пераводам грашовых сродкаў на рахунак махляра.
РАСК чарговы раз рэкамендуе не быць легкавернымі і вясціся на тэлефонныя размовы ад імя быццам банкаўскіх работнікаў, медыкаў ці супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Махляры знаходзяць усё новыя спосабы атрымаць доступ да чужых грошай. Важна быць пільнымі і не давяраць званкам незнаёмцаў, паведамленням у месанджарах, сацыяльных сетках. Як правіла, тэлефанаванні ад махляроў паступаюць з замежных нумароў, дзе код пачынаецца з лічбаў +374, 372, 378 і іншых.