На ўсіх этапах работ – бяспечныя ўмовы. З пачатку года на прадпрыемствах Ляхавіцкага раёна няшчасных выпадкаў на вытворчасці не зарэгістравана
Па аператыўных даных за першае паўгоддзе 2023 года на прадпрыемствах Ляхавіцкага раёна няшчасных выпадкаў на вытворчасці не зарэгістравана, за аналагічны перыяд 2022 года чатыры чалавекі атрымалі вытворчыя траўмы, з іх дзве – цяжкія вытворчыя траўмы (ААТ «Шлях новы» і «Жарабковічы»)
і дзве, якія не адносяцца да ліку цяжкіх вытворчых траўмаў (СВК «Ляхавіцкі» і СУП «Белазем’е»).
Улічваючы, што работы ў перыяд уборачнай кампаніі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу з’яўляюцца адказнымі і працяглымі, а тэхналогіі ўборкі прадугледжваюць прымяненне складаных механізмаў і агрэгатаў, неабходна добрасумленна падыходзіць да мерапрыемстваў па забеспячэнні аховы працы.
На ўсіх этапах правядзення работ патрабуецца забяспечваць бяспечныя ўмовы працы шляхам выканання ўстаноўленых як для службовых асоб, так і для іншых работнікаў патрабаванняў аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
Так, асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць допуску і эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі. Нельга забываць і пра выкананне рэжыму працы і адпачынку работнікаў.
Эдуард СЛІВА, галоўны дзяржінспектар Баранавіцкага міжрайаддзела
Дэпартамента дзяржінспекцыі працы.