Как гость после совместного застолья оказался побитым. Криминал и происшествия в Ляховичском районе

РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.147 Крымінальнага кодэкса ў адносінах жыхара раёна за наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання. Так закончылася сумеснае распіццё спіртных напіткаў. Гаспадар дома вырашыў спыніць застолле, якое зацягнулася, а госць захацеў працягу. Тады домаўладальнік узяў на вуліцы лом і ўдарыў назойлівага таварыша. Райаддзел Следчага камітэта праводзіць расследаванне.


Рэчы мары
Жыхар раёна з гаспадарчай пабудовы ў вёсцы выкраў веласіпед коштам больщш за 100 рублёў.
У Ляхавічах невядомы паквапіўся на металалом, які знаходзіўся на тэрыторыі нежылога дома. Калі яго гаспадар прыехаў, то не знайшоў металічных дэталяў вагой каля 200 кілаграм на суму больш за 100 рублёў.

Не танны білет
У РАСК вядзецца крымінальная справа ў адносінах жыхаркі г.Баранавічы 1952 г.н. па факце падробкі пасведчання, якое яна выкарыстала для набыцця льготных праязных білетаў і праезду на чыгуначным транспарце.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.