У касцёле Святых Пятра і Паўла ў в. Мядзведзічы зноў гучаў арган
У мінулую суботу ў касцёле Святых Пятра і Паўла ў в. Мядзведзічы адбыўся чарговы канцэрт фестывалю арганнай музыкі Ars Magna Organi.
Канцэрт на гэты раз давалі студэнты арганнага класа Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас дацэнта У. В. Неўдаха).





