Бельгийская овчарка Рокки из ляховичской охраны завоевала 3 место в республиканском соревновании

30 чэрвеня ў сталіцы ўпершыню прайшоў турнір па кіналагічным двухбор’і, прысвечаны Дню Незалежнасці. Арганізатарам стаў цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларуская федэрацыя кіналагічных відаў спорту».

19 удзельнікаў умоўна можна падзяліць на тры катэгорыі: прафесіяна-
лы – каманда кінолагаў  і дзве каманды слухачоў пачатковай падрыхтоўкі вучэбных груп.
Сярод іх і міліцыянер-кінолаг аддзялення па ахове аб’ектаў у горадзе Ляхавічы Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Павел Ціхаў з чатырохногім напарнікам бельгійскай аўчаркай Рокі (парода малінуа). У асабістым заліку іх тандэм заваяваў трэцяе месца, а ў камандным заліку – «серабро».