Усё ж такі вырашае натуральнасць. Абавязкова зайсці і што-небудзь купіць – гэта пра магазін «Заводскі» ў Ляхавічах

Абавязкова зайсці і што-небудзь купіць – гэта пра магазін «Заводскі» ў райцэнтры. Па адрасе вуліца 17 Верасня, 6 прапісаліся квадратныя метры з вялікай смачнай прапановай і не толькі.

Нават калі і пакупка не планавалася, заўжды ёсць што пасмакаваць і прадэгуставаць. У адным з першых у «Заводскім» з’явілася прадукцыя Кобрынскага масларобнасыраробнага завода. Кожны завоз сыру
разыходзіцца на ўра: тут і з пажытнікам, і «Мандэгрын», і «Сметанковы» – на любы густ і да любой стравы.
Любяць ляхавічане і плаўленыя сыры, а іх тут маецца не адзін варыянт.
За пінскімі мяснымі «Гісторыямі» таксама спяшаюцца сюды – у «Заводскі». Сыравяленыя і вяленыя мясныя вырабы, духмяныя рабрынкі, вэнджаная курыца – прадукцыя Пінскага мясакамбіната хуценька знікае з паліц магазіна.
«Берасцейскі пекар» таксама ведае пакупніцкі смак. Сушкі, зефір, снэкі – салодкасці да чаю парадуюць. Дарэчы, у «Заводскім» да гэтых смакаў можна набыць і духмяную каву. Адпаведны апарат ужо заняў сваё месца ў магазіне і паспеў заваяваць папулярнасць. Смачныя напіткі па прыемнай цане: амерыкана, капучына, эспрэса, чай…
Ну і, канешне, лідары пакупніцкага выбару – кансерваваная прадукцыя завода. На паліцах прадстаўлена ўся прадукцыя: соусы, сокі, кампоты, разнасолы, джэмы і варэнні…
Апошнім часам карыстаюцца попытам соусы пад брэндам «Птушка-ляхавічка». Гаспадыням варта падумаць і прыглядзецца да соуса песта ці, напрыклад, бруснічнага. У спалучэнні з мясам, бульбай і макаронамі атрымаецца шыкоўная страва. А каб сэканоміць час і сілы, пры тым быць упэўненым, што суп атрымаецца, паспрабуйце прыгатаваць на заводскіх нарыхтоўках – запраўкі для баршчу, расольніка, і іншыя не падвядуць.
А чаго вартыя кампоты. Пакаштуйце, яны па тых самых родных рэцэптах. Усё як дома: з клубніцамі, чорнымі парэчкамі, вішняй. У такую спёку – тое, што трэба: асвяжае, бадзёрыць і карысна для здароўя. Усё ж такі вырашае натуральнасць. Дарэчы, ляхавічане паспелі паспрабаваць і новы варыянт вакуумнай упакоўкі.
Варэнне і джэмы тое, што задаволіць патрэбу ў салодзенькім. Між іншым, варэнне з сёлетняга ўраджаю клубніц і малін ужо з’явілася ў «Заводскім». А працёртыя журавіны – «залаты» запас
для здароўя. Любяць нашу прадукцыю дзеці: натуральна і
без кансервантаў, а галоўнае, смачна.
– Канешне, шмат вырашае падсобная гаспадарка завода. Свая сыравінная база ўплывае і на зніжэнне кошту, і на натуральнасць прадукцыі. Што важна для пакупніка. Таму імкнёмся максімальна пашырыць асартымент магазіна і сваёй прадукцыяй, і тым, што карыстаецца попытам у насельніцтва, – расказвае начальнік аддзела збыту прадпрыемства Вольга Матуліс.
Канешне, у такім асартыменце лёгка згубіцца – падкажуць і параяць тутэйшыя прадаўцы. Ветлівасць і кампетэнтнасць – гэта пра абслугоўванне ў «Заводскім». Дарэчы, адно месца прадаўца ў магазіне зараз вакантнае. Кіраўніцтва завода запрашае на працу жадаючых далучыцца да
каманды «Заводскага». Звяртацца ў аддзел кадраў кансервавага завода.
А цяпер на Ляхавіцкім кансервавым заводзе закатваюць маласольныя агуркі. Аб’ёмам 1,5 і 3 літры слоікі з саленнямі хутка з’явяцца на паліцах магазінаў. Дарэчы, агуркі нашы – беларускія, прыехалі са Століншчыны. У гэтым годзе плануецца выпусціць больш, чым у мінулым.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.