За крадзеж давядзецца адказаць

У Ляхавіцкім раёне стартавала ўборачная кампанія, лагічным працягам якой будзе нарыхтоўчая кампанія

Старшы ўчастковы інспектар Міхаіл СЦЕПАНЬКОЎ нагадвае жыхарам раёна пра тое, што за крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў сельгасарганізацый прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.
– Адміністрацыйная адказнасць за крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, у тым ліку сельгасарганізацый, прадугледжана артыкулам 11.1 КоАП Рэспублікі Беларусь. Яе санкцыі цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
За набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, што пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на суму ад 10 да 50 базавых велічынь.
Крымінальная адказнасць прадугледжана артыкулам 205 КК (крадзеж), а таксама артыкулам 211 КК (прысваенне або растрата маёмасці асобай, якой яна даверана). Санкцыі даных артыкулаў прадугледжваюць пакаранне ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў.
Каб не стаць фігурантам крымінальнай справы або асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, не парушайце
заканадаўства!