Гульняманія з талентвілем. Па якой праграме адпачывалі рабяты ў гімназічным аздараўленчым лагеры
«Ганаруся табой, мая краіна!», «Такая розная ежа», «Сцяжынкамі здароўя», «Галоўны скарб Беларусі – людзі» і г. д. – так тэматычна назвалі дні ў аздараўленчым лагеры «Сонейка», які на працягу 18 дзён працаваў у гімназіі. У чатырох атрадах адпачывалі пачаткоўцы і яшчэ ў адным – рабяты 14-17 гадоў.
У лагеры з дзённым знаходжаннем рэалізоўваўся грамадзянска-патрыятычны праект летняй аздараўленчай змены «Вандруй разам з намі». Кожны дзень педагогі падзялілі на структурныя элементы (турпятачок, прывал, трэкінг, кнігатэрапія, талентвіль і гульняманія) і ў адпаведнасці з тэматыкай напоўнілі дзень разнастайнымі мерапрыемствамі з яркімі дэвізамі. Атрымалася цікава, здорава і здарова!
Кожная ранішняя лінейка праходзіла каля сімвалічнага лагернага вогнішча, дзе падводзілі вынікі дня мінулага і агучвалі планы на сённяшні. У праграме адпачынку – майстар-класы і гульні, відэагалерэі, кіналекторыі, аздараўленчыя працэдуры і многае іншае. Рабяты са старэйшага атрада пабывалі ў воінскай часці ў Баранавічах, падарожнічалі на веласіпедах па родным краі, праехалі «Дарогамі памяці» і г. д. Дырэктар аздараўленчага лагера Наталля Лук’янчык адзначае, што вялікая ўвагу падчас змены надавалася патрыятыч-
наму выхаванню. Канешне, у прыярытэце аздараўленне і бяспека дзяцей.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Рабяты дзеляцца ўражаннямі ад змены:
Ягор БОГДАН, 14 гадоў:
– У лагеры класна! Даведаліся шмат новага, асабліва запомнілася экскурсія ў 8-ю радыётэхнічную брыгаду ВПС і войскаў СПА г. Баранавічы, дзе змаглі адчуць сябе сапраўднымі абаронцамі. Яркія ўражанні і станоўчыя эмоцыі выклікаюць жаданне вярнуцца сюды яшчэ раз.
Канстанцін БУЛАТЫ, 6 гадоў:
У «Сонейку» першы раз, і мне ўсё спадабалася. Цікава правёў час і знайшоў новых сяброў. А яшчэ ў мерапрыемстве прымала ўдзел і мая мама.
Міхаіл БАЗЫЛЬЧУК, 10 гадоў:
За змену заслужыў званне «вопытны падарожнік», і мне ўручылі дадатковы прыз. Вельмі прыемна!