У зоне адпачынку. У Ляхавічах на зоне адпачынку ракі Ведзьмы прайшла квэст-гульня
21 ліпеня на зоне адпачынку ракі Ведзьмы прайшла квэст-гульня #ВЕДЗЬМА: вада не церпіць свавольстваў. Арганізатарамі гульні сталі супрацоўнікі гарадскога Дома культуры, райкама БРСМ і ФСК, якія пастараліся зрабіць адпачынак максімальна насычаным, яркім і незабыўным.
Рабяты спаборнічалі ў квэст-гульні, якая складалася як са спартыўных, так і з інтэлектуальных пляцовак: гульні «Анаконда», «Твістар», «Джэнга», «Крыжыкі-нулікі», «Гарадкі», зборка пазла з выявай Ляхавіцкай фартэцыі, а таксама моладзь спаборнічала на трапнасць, калі закідвала кольцы на конус.
На кожным этапе гульні рабятам нагадалі, як паводзіць сябе на вадзе, пра што варта памятаць, каб адпачынак не стаў трагедыяй. У такой гульнявой форме жыццёвыя правілы засвойваюцца лепш.
Пераможцы атрымалі прызы ад Ляхавіцкага ФСК, ад ГДК – салодкія прызы і бясплатныя білеты на дыскатэку.
Анастасія Дземідовіч,
першы сакратар райкама БРСМ.