Наша першая тысяча. У Ляхавіцкім раёне віншавалі першага вадзіцеля-тысячніка

У Ляхавіцкім раёне віншавалі першага вадзіцеля-тысячніка на адвозцы збожжа (з улікам рапсу). Парад жніўных перамог адкрывае Вячаслаў Шклянік з ААТ «Жарабковічы»

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Тысячная падзея здарылася і ў каардынатах Ляхавіцкага раёна. Віншаванні з нагоды дасягнення першага жніўнага рубяжа разгарнуліся на палетках ААТ «Жарабковічы», дакладней, на пшанічным полі каля Канюхоў.

Хвалюючы момант, мы нібы адкрываем сезон тысячных перамог. Да імправізаванай пляцоўкі на сваім «МАЗ-6501-А8» пад’язджае герой жніўнага сюжэта. І хоць падзея ў гэтым сезоне дэбютная, перамога для вадзіцеля Вячаслава Шкляніка – справа не новая, але заўсёды вельмі пачэсная і прыемная. У мінулым годзе ён таксама быў першым, хто адзначыў свой МАЗ пераможнай наклейкай.
Для Вячаслава Шкляніка сёлетняе жніво сёмае. Да першай перавезенай тысячы рухаўся акуратна і ашчадна, на лідарства не разлічваў, проста працаваў, каб не падвесці «Жарабковічы». Няхай і другая тысяча зоркай заззяе на кабіне МАЗа!
Паціснуў руку і ўручыў падарункі-ўзнагароды пераможцу першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік рай-
сельгасхарчу Васілій Пыжык.
– Для нас такія падзеі заўжды хвалюючыя, віншаванні самыя
шчырыя. Няхай іх будзе больш. Беларусы заўжды
ўмелі працаваць, шанаваць нялёгкую справу. Таму і гэта песенная традыцыя – даніна нашай павагі хлебаробскай працы, – адзначыў Васілій Пыжык.
Кожны, хто ў гэты дзень далучыўся да жніўнай падзеі, жадаў самага галоўнага: міру і здароўя. Словы падзякі за працу гучалі і ад прафсаюза работнікаў АПК. А яшчэ гучала песня ад вакальнага гурта «Таямніца» Жарабковіцкага СДК.

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.