Ляхавіччына ў складзе Савета. У Брэсце прайшла абласная канферэнцыя Брэсцкага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

25 ліпеня ў Брэсце прайшла абласная канферэнцыя Брэсцкага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». Удзел ва ўстаноўчай канферэнцыі ўзялі намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук і старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў.

На парадку дня канферэнцыі важныя пытанні арганізацыйнага характару: стварэнне абласнога аддзялення партыі з правам юрыдычнай асобы, вызначэнне колькаснага складу і выбранне Савета абласнога аддзялення партыі, кандыдатаў у члены Савета. Таксама падчас канферэнцыі быў выбраны старшыня Савета абласнога аддзялення партыі. Ім стаў старшыня Пінскага райвыканкама Ігар Брылевіч.
У рабоце канферэнцыі ўдзельнічалі і дэлегаты з Ляхавіцкага раёна. Для кіраўніка Ляхавіцкага раённага аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» намесніка старшыні райвыканкама Галіны Бацэнка ўдзел у канферэнцыі стаў адлікам работы ў складзе Савета абласнога аддзялення партыі. Старшыня Беларускай партыі «Белая Русь», старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў уручыў Галіне Бацэнка пасведчанне аб рэгістрацыі Ляхавіцкага раённага аддзялення партыі і членскі білет.

Па інфармацыі тэлеграм-канала  Брэсцкага аблвыканкама.