У гонар агняборцаў. У Ляхавічах ушаноўвалі прадстаўнікоў адной з самых мужных і важных прафесій – выратавальнікаў-пажарных
Хачу быць, як мой тата, эмэнэснікам! З гонарам гаворыць 6-гадовы Багдан Коктыш. Яго бацька 12 гадоў працуе вадзіцелем у ПАВЧ № 1 г. Ляхавічы. На ўрачыстасць, прысвечаную 170-годдзю пажарнай службы Беларусі, Багдан прыйшоў разам з бацькам Аляксеем і мамай Анастасіяй.
26 ліпеня ў ГДК ушаноўвалі прадстаўнікоў адной з самых мужных і важных прафесій – выратавальнікаў-пажарных.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз шчыра павіншаваў асабовы склад РАНС і ветэранаў з Днём пажарнай службы, адзначыў прафесіяналізм агняборцаў, зладжанасць і аператыўнасць іх дзеянняў пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Кіраўнік раёна пажадаў здароўя і міру, поспехаў і спакойных будняў.
Сардэчныя віншаванні з прафесіянальным святам адрасаваў выратавальнікам-пажарным старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, які выказаў словы падзякі за самаахвярную службу, падкрэсліў выдатнае выкананне падраздзяленнямі РАНС прафесіянальных абавязкаў і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Паказальныя выступленні эмэнэснікаў заўсёды выклікаюць цудоўныя эмоцыі і цікавасць да прафесіі ў падрастаючага пакалення.
– Сёння створана і ўдасканальваецца сістэма, якая аператыўна рэагуе на ўсе ўзнікаючыя пагрозы і аказвае дапамогу тым, хто трапіў у бяду, – канстатаваў начальнік РАНС Юрый Буйкевіч.
Віншаванні калегам, словы падзякі ветэранам за адданасць прафесіі, родным агняборцаў – за надзейны тыл і разуменне значнасці дзейнасці адрасаваў Юрый Валянцінавіч.
За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў шэраг супрацоўнікаў РАНС атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Нагрудным знакам «Выдатнік» узнагароджаны старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Руслан Наўгародскі, старшы інструктар выратавальнік-пажарны ПАВЧ № 1 Ігар Русакевіч. Памятны нагрудны знак «165 гадоў пажарнай службы» ўручаны намесніку начальніка Кірылу Красоўскаму, старшаму інспектару Сяргею Рабцэвічу, старшаму інжынеру Дзмітрыю Новіку, вадзіцелю ПАВП № 13 Сяргею Нікуліну.
У адной звязцы з РАНС на варце бяспекі насельніцтва праваахоўныя органы. Пажаданні з нагоды свята гучалі ад выконваючага абавязкі пракурора Ляхавіцкага раёна Станіслава Давідавічуса, начальніка РАУС Андрэя Бурдзя, начальніка адасобленай групы Арцёма Кіруты.
За шматгадовае і плённае супрацоўніцтва грамата начальніка РАУС уручана першаму намесніку начальніка РАНС Сяргею Мухарэўскаму, падзяка – начальніку дзяжурнай змены ПАВЧ № 1 Валянціну Сарайкіну. За ўзаемадзеянне і да 170-гадовага юбілею пажарнай службы медалём «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» узнагароджаны начальнік РАНС Юрый Буйкевіч і намеснік начальніка Дзмітрый Берташ. Юбілейную адзнаку ўручыў начальнік адасобленай групы Ляхавіцкага раёна ваеннага каміса-
рыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.
Радасць свята з калегамі раздзялілі і ветэраны пажарнай службы.
Дружныя апладысменты гучалі ў гонар былога начальніка першай змены ПАВЧ № 1 Юрыя Таранды (стаж яго службы ў РАНС складае 23 гады) і Леаніда Зубіка, які выйшаў на пенсію з пасады камандзіра аддзялення ПАВЧ № 1 пасля 24 гадоў бездакорнай службы.
У дзень свайго прафесійнага свята супрацоўнікі РАНС выказваюць словы падзякі за ўзаемадзеянне аддзелу па адукацыі райвыканкама, каледжу, райкаму БРСМ і рэдакцыі «Ляхавіцкага весніка».
Упрыгожылі і падарылі цудоўны настрой удзельнікам свята творчыя калектывы гарадскога Дома культуры.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём пажарнай службы ўзнагароджаны: вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыяхпрапаршчык унутранай службы Мікалай СТРАМАВУС;
вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях старшына ўнутранай службы Генадзій ХМАРУК.