Як прайшла ўступная кампанія для навучэнцаў Востраўскай СШ

Менавіта зараз вырашаецца будучыня многіх, яшчэ нядаўна, школьнікаў. Зусім хутка  яны набудуць статус студэнтаў, а пакуль што — абітурыенты. Гэтыя дні самыя напружанныя для іх, усё можа вырашыцца у апошнія хвіліны, таму перажыванні зашкальваюць. Уступная кампанія закранула кожнага абітурыента і з Востраўскай сярэдняй школы. Цяжка ці не прайшла яна для іх?
 Ксенія Кулак увесь адзіннаццаты клас была нацэлена на факультэт англійскай мовы МДЛУ.  У гэтым годзе на дадзены факультэт вельмі высокія балы і Ксенія  вырашыла падаць дакументы ў БарДУ. Для Ксеніі было незвычайна знаходзіцца у статусе абітурыента, таму што “па сутнасці, мы выбіраем свой жыццёвы шлях і гэта вельмі хвалююча і разам з тым цікава”. Уступная кампанія прайшла зразумела, любую інфармацыю лёгка было знайсці, а ў прыёмнай камісіі былі кампетэнтныя спецыялісты і валодалі адказамі на любыя пытанні.
 Кірыл Кандрацін завяршыў адзіннаццаты клас са стабільнымі выніковымі адзнакамі. З дзяцінства ён марыў стаць  будаўнікоўі як ён гаворыць: “Адчуваю, што ўзвядзенне будынкаў — гэта маё”. Ён упэўнены ў сваіх сілах і ведае, што паступіць. Аднак статус абітурыента быў хвалюючым для яго. Так як месца для паступлення было выбрана загадзя, уступная кампанія прайшла быстра і лёгка.
Увогуле трэба заўважыць, што паступленне ў гэтым годзе адрозніваецца ад мінулых гадоў. Многае, да чаго прывыклі абітурыенты, змянілася, а сучасным амаль студэнтам трэба знаходзіць выхады і адаптавацца. Быць першапраходцамі не заўсёды лёгка, аднак выпускнікі Востраўскай сярэдняй школы паказалі высокі ўзровень сваіх ведаў і паступаюць ў найлепшыя для іх установы адукацыі. Галоўнае, каб яны сталі выдатнымі спецыялістамі і вярнуліся на сваю малую радзіму.

Данііл ЗЕЛЯНЕЎСКІ, выпускнік Востраўскай СШ.