Новы навучальны год – абноўленая школа

Калі толькі празвінеў апошні школьны званок, установs адукацыі пачынаюць рыхтавацца да новага навучальнага года. Актыўна гэтым займаецца і Востраўская сярэдняя школа.
Галоўныя змены ў гэтым годзе адбыліся ў школьнай сталовай. І яна атрымала зусім іншы выгляд. Абноўленыя сцены, якія раздзяляюць памяшканне на дзве зоны і новы пол са светла-шэрым лінолеумам – ўсё гэта чакае вучняў у “сталовай” зоне. Тут жа знаходзіцца сцэна, якая таксама змянілася. Замена старай падлогі, новыя ступенькі і сцены іншага колеру будуць прывабліваць і навучэнцаў, і гасцей школы. Візуальна ўсё памяшканне стала ў два разы большае.
Значныя змены адбыліся ў фае і на другім паверсе ўстановы і г.д.
Увогуле, Востраўская сярэдняя школа ўжо сёння гатова сустракаць навучэнцаў.
Школа не стаіць на месцы, дзеці ўжо атрымалі новы клас тэхнічнай працы для хлопчыкаў і стадыён. Усе абнаўленні прыносяць задавальненне не толькі вучням, але і настаўнікам. За апошнія некалькі гадоў Востраўская сярэдняя школа змяніла свой знешні і ўнутраны выгляд. Таму ўсім ужо цікава, што будзе далей.
Данііл ЗЕЛЯНЕЎСКІ, выпускнік Востраўскай СШ.




