У веласіпеда ёсць сваё месца. Колькі каштуе незаконная паркоўка веласіпеда?
Сёння ўсё больш папулярным транспартным сродкам становіцца веласіпед. Як і іншыя транспартныя сродкі, двухколавыя патрабуюць месца для парковак і для захоўвання.
Варта нагадаць, што складзі-раванне веласіпедаў на лесвічных пляцоўках пад’ездаў шматкватэрнага дома забаронена (акрамя спецыяльных пакояў і месцаў, дзе ён не стане пагрозай для жыцця тутэйшых кватэраўладальнікаў, ці не будзе перагароджваць праход). За парушэнне гэтага правіла прадугледжана адміністра-цыйная адказнасць па частцы 3 артыкула 22.12 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях – штраф да 20 базавых велічынь.
Там, дзе няма веласіпеднай стаянкі, уладальнікі двухколавага прыстаўляюць транспартны сродак, дзе магчыма – каля дрэва, агароджы. У асноўным каля магазінаў, аддзяленняў банка, пошты, аб’ектаў бытавога абслугоўвання і іншых устанаўліваюць канструкцыі для паркоўкі веласіпедаў. Зручная веластаянка з навесам знахо-дзіцца, напрыклад, на тэрыторыі ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі».
Набалелую тэму пра двухколавы ўзняў чарговы тэлефонны званок на гарачую лінію «ЛВ» з магазіна «Усходні». Нядаўна ў магазіне абнавілі фасад. Аднак ёсць тыя, хто ставіць веласіпеды каля сцяны, нягледзячы на наяўнасць прыстасавання для зручнай паркоўкі веласіпедаў. Вынік такіх самавольных парковак –
пашкоджаная афарбоўка сцен, сапсаваны знешні выгляд фасаду.
Дзе павага да працы іншых? Як аказалася, праблема несанкцыянавай паркоўкі веласіпедаў актуальная не толькі для «Усходняга». Аналагічную карціну днямі давялося назіраць і каля магазіна «ХІТ» у райцэнтры.
Узнікае рэзоннае пытанне для чаго ўстанаўліваць спецыяльныя прыстасаванні для захоўвання веласіпедаў, калі імі не карыстаюцца па прызначэнні?
Чым пагражае гаспадару двухколавага транспарту няправільная паркоўка веласіпеда, ці могуць за гэта выпісаць штраф, ці можа ўладальнік будынка забараніць ставіць веласіпеды па-за спецыяльнай канструкцыяй для іх захоўвання, якое пакаранне прадугледжана, калі веласіпед пашкодзіць, напрыклад, фасад будынка?
Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей
Хмарук расказаў, што згодна з артыкулам 11.3 КаАП за наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне чужой маёмасці, якія пацягнулі за сабой нанясенне страт у нязначным памеры, прадугледжаны штраф у памеры да 30 БВ.
Каб не стаць фігурантам адмі-ністрацыйнай справы, лепш паркаваць веласіпед на спецыяльна прыстасаванай для яго стаянцы.
Галіна КАНЬКО