Залік харчовага залатога запасу. На Ляхавіччыне аграрыі актыўна далучыліся да справы дзяржаўнай важнасці

Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Грынкевіч адзначыла, што і на Ляхавіччыне аграрыі актыўна далучыліся да справы дзяржаўнай важнасці. Што тычыцца тэмпаў і аб’ёмаў, то яны не адстаюць ад леташніх. Калі арыентавацца на агульнаабласны паказчык, то наш раён – трывалы серадняк. У прыярытэце – належная якасць тавару, што паступае на прыёмныя пункты. Дзяржзаказ Ляхавіцкага раёна выконваюць ААТ «Шлях новы», «Жарабковічы», «Нача», ЗАТ «Белпрампрыбор», СУП «Ліпнянка», «Белазем’е», фермерскія гаспадаркі «Вялікае Падлессе-Агра», «Даманскае», «Фораланд», «Фартуна», «АграВыгадаПлюс».
– У 2023 годзе Ляхавіцкаму раёну па плане дзяржзаказу неабходна адправіць у рэспубліканскі залік 6 140 тон харчовага збожжа, у тым ліку 5 500 тон пшаніцы, 200 тон ячменю, 250 тон грэчкі, 160 тон проса, 30 тон жыта. Акрамя збожжавых, у лік дзяржзаказу ўваходзіць і півавараны ячмень (1 800 тон), алейнае насенне рапсу (550 тон), ільну (1 600 тон).
Праз некалькі месяцаў сюды дабавяцца яшчэ і цукровыя буракі, па плане – гэта 47 200 тон. Як і ў папярэднія гады, асноўнымі прыёмнымі пунктамі для дзяржаўных засекаў з’яўляюцца ААТ «Брэстхлебапрадукт» (сюды паступаюць ляхавіцкія пшаніца, ячмень, проса), «Баранавічыхлебапрадукт» (пшаніца, жыта, грэчка), «Белсолад» (піваварны ячмень), «Мінскі маргарынавы завод» (алейнае насенне рапсу), РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» (кароткае і доўгае льновалакно), ААТ «Гранітэкс» (кароткае льновалакно), «Жабінкоўскі цукровы завод» (цукровыя буракі), – адзначае Наталля Грынкевіч.
Па стане на 15 жніўня ў цэлым дзяржзаказ па збожжы выкананы ў памеры 53,7 працэнта. А, напрыклад, па масланасенні рапсу і ўвогуле перавыкананы: на Мінскі маргарынавы завод прададзена 605 тон замест 550 запланаваных.
У разрэзе гаспадарак Ляхавіччыны самы важкі ўзнос у рэспубліканскія засекі ад ААТ «Жарабковічы» – неабходна прадаць
1 800 тон пшаніцы (пакуль ў наяўнасці 53 працэнты), 1 110 тон піваварнага ячменю (40 працэнтаў), 100 тон алейнага насення рапсу (дзе перавыкананне плану 101 працэнт), а таксама 50 тон ячменю і 27 тон проса. Перавыканаў дярж-
заказ па пшаніцы СВК «Ляхавіцкі»: з пачатку сёлетняга жніва дзяржаве прададзена 314 тон збожжа. Набліжаецца да планавых 300 тон пшаніцы і ААТ «Нача». У «Шляху новым» з выкананнем дяржзаказу па пшаніцы, ячменю і просе пакуль да ста працэнтаў далекавата, а вось замест запланаваных 370 тон піваварнага ячменю прададзена ўжо 543 тоны, алейнага насення рапсу адпраўлена дзяржаве 117 тон (па плане 100 тон).
Найбольшая доля сярод фермерскіх гаспадарак у дзяржзаказе прыходзіцца на «Фораланд» – 1 780 тон пшаніцы (прададзена 1 500 тон), 140 тон алейнага насення рапсу (прададзена 156 тон). «Вялікаму Падлессю-Агра» ў залік дзяржзаказу неабходна адправіць 30 тон жыта, «Даманскаму» і «Фартуне» – па 120 і 90 тон грэчкі адпаведна.

Галіна КАНЬКО.