Добраму ўраджаю – добрая дапрацоўка. Ад работнікаў гэтага цэха залежыць самае важнае – захаванасць ураджаю

Машыністы зернесушыльных комплексаў Вадзім Кудзін, Віктар Лойка і Аляксандр Пілецкі з ААТ «Жарабковічы».

Нездарма ж у дачыненні да збожжаачышчальных сушыльных комплексаў сельгасарганізацый «прывязалася» ёмістае – гарачы цэх. У першую чаргу таму, што з дапамогай цяпла тут штучна дасушваюць збожжа і насенне рапсу. Да паказчыка складской лаяльнасці, якая ў дачыненні да апошняга, напрыклад, складае не больш за сем працэнтаў.
Бягучы ўборачны сезон для аператараў ЗСК склаўся вельмі няпроста. Няўстойлівае на працягу амаль што месяца надвор’е не прадстаўляла ўраджаю ні малейшага шанцу падсушыцца на корані – фактычна ўсё скамбайнаванае даводзілася «праганяць» праз сушылку.
– І, як правіла, не па адным крузе: два, тры, а то і чатыры разы. І толькі на гэтым тыдні надвор’е павярнулася да жніва і калег-сушыльшчыкаў тварам: з палёў пайшоў ураджай блізкай да нарматыўнага паказчыка вільготнасці, – сведчыць аператар ЗСК ААТ «Жарабковічы» Віктар Лойка.
На М-819 Віктар Васільевіч пазменна працуе разам з Аляксандрам Пілецкім.
На збожжатаку аграгарадка Жарабковічы працуюць тры М-819. Вадзім Кудзін і Мікалай Халопіца фарміруюць экіпаж адной з іх. Іх работа нічым не адрозніваецца ад работы іншых калег-сушыльшчыкаў: дзень – ноч, праз тыдзень – адваротны разлік. За тонай дапрацаванага ўраджаю здараецца наступная тона, за сотняй – сотня, за тысячай – тысяча. І такіх тысяч і ў Віктара Лойкі з Аляксандрам Пілецкім, і ў Вадзіма Кудзіна з Мікалаем Халопіцам ужо амаль што па пяць. Вельмі важкі «бункер».

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.