Прызыў аб’яўлены
Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 993 ад 1 жніўня 2023 года «Аб мерах па забеспячэнні прызыву
на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г.
№ 1914-ХІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» (далей – Закон), Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2023 г.
№ 227 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ: правесці прызыў грамадзян у жніўні – лістападзе 2023 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку прызваных у вайсковыя часці, грамадзян Беларусі мужчынскага полу
1996–2005 гадоў нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзян старэйшых за прызыўны ўзрост, якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама страцілі права на адтэрміноўку.
Рашэнне абавязвае з’явіцца на мерапрыемствы па прызыве на тэрмі-
новую ваенную службу, службу ў рэзерве ўсіх вышэйназваных грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, у адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў (далей – адасобленая група Ляхавіцкага раёна) па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8 у тэрмін, устаноўлены Законам, у дакладна назначаныя для іх дні і гадзіны, маючы з сабой дакументы, указаныя ў персанальных павестках.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу
ў рэзерве, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна, размешчаную па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8 з 1 жніўня 2023 г. па 30 лістапада 2023 г. з дакументамі, якія сведчаць асобу.