Адходы пераводзім у даход. На Ляхавіччыне праходзіць месячнік па зборы ДМР
На працягу жніўня ў Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў. Нават школьнікі ведаюць, што ДМР пасля належнай апрацоўкі паўторна выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны для вытворчасці разнастайных вырабаў. Важны і эканамічны складнік (змяншаецца сабекошт прадукцыі і ўкладанні ў яе вытворчасць), і экалагічны (зніжаюцца выкіды шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе).
– Асноўнымі крыніцамі другасных матэрыяльных рэсурсаў з’яўляюцца адходы вытворчасці і спажывання прадукцыі. У нашым раёне два аператары па зборы ДМР – райпо і камунгас. Акрамя таго, на балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» – адзіны на Ляхавіччыне палігон цвёрдых камунальных адходаў, куды арганізавана звозіцца сабранае смецце з усіх населеных пунктаў. Таксама тут устаноўлена і лінія сарціроўкі смецця, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Наталля Маслоўская.
На мінулым тыдні пазнаёміліся з работай гэтага аб’екта. Што ўбачылі? На палігоне – парадак. Відавочна, што рэгулярна падкошваецца трава, прыбіраецца вакол. Калі ўлічыць, што сюды звозяцца бытавыя адходы пяць дзён на тыдні, то зразумела: трэба нямала папрацаваць, каб быў парадак. У адказе за добраўпарадкаванне – рабочы Сяргей Дашын (на здымку).
– Сабраныя ў мяхі смецце, адходы акуратна складзіруем, таму палігон не загрувашчаны. Пад навесам спецыяльна адведзенае месца для часовага складзіравання адходаў электрычнага і электроннага абсталявання. Такі ж парадак падтрымліваем у памяшканні, дзе праводзіцца сартаванне адходаў. За год перапрацоўваем у сярэд-нім больш за 600 тон ЦКА, – расказвае майстар участка «Саначыстка» камунгаса Васілій Жук.
Сапраўды, у цэху ўсё раскладзена, што называецца, па паліцах. З аднаго боку – вялікія цюкі са спрасаванымі пластыкавымі бутэлькамі, іншымі ёмістасцямі з ПЭТ-матэрыялу. Вось і лінія сарціроўкі. Па эскалатары рухаюцца адходы, а рабочыя праводзяць іх сартаванне: макулатура да макулатуры, пластык да пластыку
і г. д. Далей – справа за прасаваннем. Спе-цыялізаваны прэс літаральна за некалькі хвілін ператварае вялікі аб’ём таго ж пластыку ў невялікі цюк. Пасля цюкі адсартаванай другаснай сыравіны адпраўляюцца для далейшай перапрацоўкі ў спецыялізаваныя прадпрыемствы, дзе атрымліваюць другое жыццё. Работай прэсу ўпраўляе Сяргей Дашын.
– На лініі сарціроўкі, якая пачала дзейнічаць у поўным рэжыме з
2022 года, працуе шэсць чалавек. За адзін дзень кожны работнік адсартоўвае ў сярэднім каля 550 кілаграмаў ЦКА, з якіх атрымліваецца прыкладна 52 кілаграмы другасных матэрыяльных рэсурсаў. За сем месяцаў гэтага года на нашай лініі сарціроўкі перапрацавана 351 тона цвёрдых камунальных адходаў, атрымана 33,3 тоны другасных матэрыяльных рэсурсаў, – удакладняе тэхнік участка «Саначыстка» Святлана Люкіш.
«ЛВ» пацікавіўся, як з пачатку года да справы дзяржаўнай важнасці далучыліся прадпрыем-ствы і арганізацыі Ля-хавіцкага раёна.
– За студзень – ліпень гэтага года нарыхтавана 223 тоны паперы і кардону, што складае 40 працэнтаў да гадавога задання,
198 тон шкла (43 працэнты), 88 тон палімераў (59 працэнтаў). Есць арганізацыі, якія паспяхова справіліся з гадавым заданнем, у прыватнасці, аддзел па адукацыі райвыканкама. А, напрыклад,
ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» увогуле перавыканаў план. Астатнім трэба выпраўляць сітуацыю, – падкрэслівае Наталля Маслоўская.
Кожны з землякоў можа далучыцца да справы:
сабраць дома непатрэбную макулатуру, металалом, усё, што адносіцца да другасных матэрыяльных рэсурсаў, і здаць іх у спецыяльныя прыёмныя пункты камунгаса ці райпо.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.