Кадравыя змяненні ў «Жарабковічах»

Мінулы аўторак можна назваць вызначальным кадравым днём для ААТ «Жарабковічы». У актавай зале мясцовага СДК было надзвычай шматлюдна: у пашыраным пасяджэнні назіральнага савета ААТ прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, кіраўніцтва, спецыялісты і работнікі вытворчых падраздзяленняў сельгаспрадпрыемства, члены назіральнага савета.

На парадку дня – кадравыя пытанні, якія павінны істотна паўплываць на далейшае развіццё самага буйнога сельгаспрадпрыемства Ляхавіччыны. На гэтым, у тым ліку, акцэнтаваў увагу і старшыня райвыканкама Мікалай
Мароз, які ўдзельнічаў у мерапрыемстве.
На пасяджэнні разгледжана заява дырэктара ААТ «Жарабковічы» Антона Булатага аб вызваленні яго з займаемай пасады ў сувязі з праблемамі са здароўем. Як адзначыў кіраўнік гаспадаркі, па гэтай прычыне ён не можа якасна вырашаць пастаўленыя задачы.
Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Васілій Пыжык падкрэсліў, што
«Жарабковічы» – адна з валаўтваральных арганізацый раёна, а пра-
цяглая адсутнасць кіраўніка па прычыне хваробы адмоўна ўплывае на ход спраў. Так, сітуацыя з вытворчымі паказчыкамі, асабліва ў жывёлагадоўлі, апошнім часам пагаршаецца. Рашэн-
нем назіральнага савета заява Антона Булатага была задаволена. Разам з тым, ён застаецца працаваць у сельгас-
прадпрыемстве на пасадзе намесніка дырэктара. Васілій Пыжык падзякаваў Антону Булатаму за вопыт, добрасумленную шматгадовую працу і ўручыў падарункі і кветкі ад райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Нямала шчырых слоў у адрас Антона Булатага сказаў і старшыня раённага філіяла Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Мікалай
Тарлюк. Кіраўнік раёна пажадаў поспехаў і заклікаў Антона Булатага
падтрымаць новага кіраўніка гаспадаркі.
Наступнае пытанне тычылася назначэння новага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што кандыдатуру новага кіраўніка «Жарабковічаў» выбіралі з мноства прэтэндэнтаў, у тым ліку і тых спецыялістаў, якія зараз тут працуюць.
Але, як адзначыў Мікалай Мароз, у прыярытэце – пэўны вопыт у якасці кіраўніка, уменне знаходзіць кантакт з людзьмі, патрабавальнасць, ініцыятыўнасць, новыя падыходы ў вядзенні справы. Менавіта такімі якасцямі, па словах старшыні райвыканкама, валодае Андрэй
Новік, які больш за два дзесяцігоддзі адпрацаваў галоўным інжынерам
СВК «Ляхавіцкі». Андрэю Новіку – 49 гадоў, уся яго працоўная біяграфія звязана з сельскай гаспадаркай. Ён знаходзіўся ў рэзерве кадраў Ляхавіцкага раёна і Брэсцкай воб-ласці на пасаду кіраўніка ў аграрнай галіне, прайшоў неабходныя ўзгадненні і з 16 жніўня прызначаны дырэктарам ААТ «Жарабковічы».
Андрэй Новік падзякаваў за давер і паабяцаў, што прыкладзе ўсе свае сілы, веды, вопыт, каб палепшыць стан спраў у сельгаспрадпрыемстве.
– Не бойцеся пераўтварэнняў. Жыццё патрабуе новых сучасных падыходаў у розных галінах сельскай гаспадаркі. І вам, прадстаўнікам слаўных працоўных традыцый «Жарабковічаў», гэта па сілах. Трэба,
каб вытворчыя паказчыкі раслі. Адпаведна, будзе паляпшацца і ваш дабрабыт, – сказаў Мікалай Мароз.
Дарэчы, у «Жарабковічах» анансаваны і іншыя кадравыя змяненні.
Галіна КАНЬКО.