Што значыць прафесіяналізм. Гэтыя пра вадзіцеля «Жарабковічы» Сяргея Вейкніса
Апошнюю пяцігодку немагчыма ўявіць жніво на палетках ААТ «Жарабковічы» без вадзіцеля Сяргея Вейкніса. Вось і сёлета яго магутны «МАЗ-6501-А8» шпарка імчыць па звыклым маршруце «поле-элеватар», дзе мяняюцца толькі адрасы палёў, з якіх вязецца збожжа новага ўраджаю, і зернесушыльных комплексаў (іх у гаспадарцы шэсць).
Сяргей – тутэйшы, вучыўся ў Жарабковіцкай школе, спачатку працаваў на ферме слесарам, потым перайшоў вадзіцелем.
Не прывыкаць Сяргею Вейкнісу быць сярод лепшых на Ляхавіччыне вадзіцеляў на адвозцы збожжа ў раёне. Некалі перадавіком Сяргей зваўся і ў намінацыі «маладыя вадзіцелі на адвозцы збожжа». Прозвішча вадзіцеля ААТ «Жарабковічы» пераможна прагучала і на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2020» у аграгарад-
ку Дзівін Кобрынскага раёна
як уладальніка трэцяга месца абласнога спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў. Вось
што значыць прафесіяналізм.
На жніве-2023 на рахунку Сяргея Вейкніса 2,7 тысячы перавезеных тон збожжа. І гэта адназначна не мяжа.
– Сяргей Вейкніс – выдатны працаўнік. Адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. Вельмі ашчадна даглядае давераную яму тэхніку. Сам рамантуе свой МАЗ, разбірае яго да вінціка, спраўляецца з любой паломкай. А дома ў яго надзейны тыл – жонка і трое дзетак. Гаспадарка выдзеліла мнагадзетнай сям’і добраўпарадкаваную кватэру ў Канюхах. Прыемна, што маладыя кадры замацоўваюцца ў нашым сельгаспрадпрыемстве, – расказвае намеснік дырэктара ААТ «Жарабковічы» Алена Навалочка.
Галіна Канько.