У КДК Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі 2023 года паступіла 265 зваротаў
У Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі 2023 года паступіла 265 зваротаў, што на 20 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года.
Традыцыйна найбольшая колькасць зваротаў у Камітэт паступіла з Брэста, Баранавічаў і Пінска, Ляхавіцкага, Драгічынскага, Кобрынскага, Іва-цэвіцкага і Лунінецкага раёнаў.
Падчас правядзення асабістых і выязных прыёмаў, а таксама прамых тэлефонных ліній з прадстаўнікамі Камітэта паразмаўлялі 122 чалавекі. Звароты, якія паступілі ад грамадзян, знаходзіліся на пастаянным кантролі да канчатковага вырашэння пытанняў ці прыняцця адпаведных мер. Па асобных зваротах меры рэагавання па даручэннях Камітэта прыняты ў максімальна кароткі тэрмін.
Напрыклад, у той жа дзень вырашана агучанае падчас правядзення старшынёй КДК Брэсцкай вобласці ў Ляхавіцкім райвыканкаме прамой тэлефоннай лініі пытанне адпускной цаны на хлеб «Ляхавіцкі» ў аўтамагазінах раёна. Як высветлілася, розніца ў цане на тавар была абумоўлена відам упакоўкі (прадукт рэалізуецца па адзінай цане – 1,25 рубля).
Аналагічна пасля звароту да кіраўніка кантрольнага ведамства жыхара аграгарадка Жарабковічы на працягу двух тыдняў выкананы работы па рамонце паламанай агароджы на могілках у названым населеным пункце.
Па-ранейшаму ўстанаўліваліся парушэнні па выніках разгляду асобных зваротаў, якія тычацца дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый.
Так, у ходзе праведзенага Камітэтам маніторынгу пацвердзіліся аргументы жыхароў абласнога цэнтра пра факты безгаспадарчасці, антысанітарыі, сістэмнага невыканання тэхналогіі захоўвання прадуктаў і прыгатаваных страў, у тым ліку выкарыстання харчовай сыравіны неналежнай якасці, у асобных дашкольных установах Маскоўскага і Ленінскага раёнаў горада Брэста. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў накіраваны рэкамендацыі, за дапушчаныя парушэнні чатыры вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Як высветлілася, абгрунтаванай прычынай скаргі жыхароў Столінскага раёна ў Камітэт сталі факты пры-цягнення да выканання работ фізічных асоб без афармлення адпаведных дагавораў, нявыплаты падаходнага падатку і абавязковых страхавых узносаў СФГ «Эдэм С.Г.А.». За дапушчаныя парушэнні кіраўнік фермерскай гаспадаркі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, несвоечасова выплачаныя плацяжы на агульную суму 873,11 рубля спагнаны з суб’екта гаспадарання.
Спатрэбілася ўмяшальніцтва Камітэта і пры разглядзе шэрагу зваротаў, якія тычацца камунальна-бытавых праблем і пытанняў добраўпарадкавання.
За справаздачны перыяд у сферы зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб праведзена 12 праверачных мерапрыемстваў. За дапушчаныя парушэнні адна юрыдычная і дзве фізічныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, чатыры папярэджаны аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды і вяртанні сродкаў на агульную суму 102 892 рублі,
32 чалавекі прыцягнуты да дыс-цыплінарнай адказнасці.
КДК Брэсцкай вобласці.