За дзень да школы. Як на Ляхавіччыне прайшла акцыя «Збяром партфель разам»?
●На працягу апошніх тыдняў жніўня па многіх ляхавіцкіх адрасах адправіліся падарункі з канцылярскімі таварамі, іншымі неабходнымі для навучання рэчамі. Аўтары такіх патрэбных падарункаў – прадпрыемствы, установы, грамадскія аб’яднанні,
неабыякавыя землякі





Раённыя арганізацыі БРСМ, «Беларускага саюза жанчын», «Беларускага фонда міру», Таварыства Чырвонага Крыжа, партыі «Белая Русь» аб’ядналіся і арганізавалі сумесную акцыю «Збяром партфель разам». Пабыць добрым чараўніком мог кожны жадаючы. Дастаткова было толькі перадаць разнастайныя школьныя тавары ў агульную скарбонку. Калі скрыні напоўніліся, школьныя тавары размеркавалі таму, каму дапамога найбольш неабходная.
У апошні дзень жніўня з падарункамі да школы ў некалькі сем’яў ляхавічан, жыхароў аграгарадкоў Жарабковічы і Малое Гарадзішча завіталі намеснік старшыні райвыканкама Галіна Бацэнка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Дземідовіч. Акрамя падарункаў, была шчырая размова, а рабятам – пажаданні паспяховай вучобы.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.