Наркападпрацоўка – гэта заўсёды пуцёўка ў калонію

Наркаманія ў падлеткавым асяроддзі – адна з самых сур’ёзных праблем грамадства. Калі раней да псіхаактыўных рэчываў далучаліся ў асноўным праблемныя дзеці, то зараз гэта бяда можа закрануць літаральна кожную сям’ю. Значнае павелічэнне колькасці ўчыненых непаўналетнімі злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, паўплывала на агульны рост непаўналетняй злачыннасці.

Прычынай, што абумовіла такую сітуацыю, часцей за ўсё з’яўляецца жаданне зарабіць «лёгкія» грошы. Падлеткі так хочуць зарабіць хутка і многа, што згаджаюцца стаць нарказакладчыкамі і не задаюць лішніх пытанняў. Іх не палохае, што сярэдні «стаж» работы кур’ера да затрымання складае ад тыдня да месяца. Што наркападпрацоўка –
гэта заўсёды пуцёўка ў калонію, а за распаўсюджанне псіхатропаў суд прызначыць мінімум 6 гадоў пазбаўлення волі. Дзецям нават не важна, як наркабізнесмены распраўляюцца з тым, хто захоча выйсці з «бізнесу»…
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 года
№ 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незакон-
наму абароту наркотыкаў» заканадаўча вызначыў жорст-
кія ўмовы, якія закліканы стаць бар’ерам на шляху нарказлачыннасці ў нашай краіне. Пры гэтым каарды-
нуючая роля ў даным пытанні ўскладзена на Міністэрства ўнутраных спраў. Так, з 16 да
14 гадоў зніжаны ўзрост наступлення крымінальнай адказнасці за ўчыненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту
наркатычных сродкаў. Значна больш жорсткімі сталі меры ад-
казнасці за ўчыненне злачынстваў у гэтай сферы. Напрыклад, незаконны збыт наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, воінскай часці, месцы правядзення масавых мерапрыемстваў ці непаўналетняму караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Калі ўказаныя дзеянні пацягнуць смерць чалавека, то тэрмін пакарання павялічваецца да 25 гадоў калоніі.
Мікалай СМАРШЧОК,
намеснік начальніка РАУС.

Сёння ў спісе забароненых у Беларусі налічваецца больш за 700 наркатычных сродкаў. Летась ад перадазіровак наркатычнымі сродкамі памерлі 140 чалавек.