Шчыра запрашаюць, навінкамі здзіўляюць. Сёння ў Беларусі — Дзень бібліятэк.
Кожны год гарадскія і сельскія бібліятэкі Ляхавіччыны радуюць дарослых і юных землякоў абнаўленнем кніжных паліц, прыдумваюць цікавыя формы работы, каб ісці ў нагу з часам і пашырыць кола наведвальнікаў.
– Бібліятэчная сістэма Ляхавіцкага раёна – гэта 18 бібліятэк, з якіх
дзве гарадскія (купалаў-ка і дзіцячая), дзе абслугоўваюць 1 750 юных чытачоў і столькі ж дарослых. Сёння функцыі бібліятэк істотна пашырыліся і даўно не абмяжоўваюцца толькі выдачай кніг, метадычнай літаратуры, работай чытальнай залы. Стараемся зацікавіць нашых наведвальнікаў рознымі займальнымі мерапрыемствамі, акцыямі, віртуальнымі падарожжамі, краязнаўчай тэматыкай. Назаву толькі некаторыя сёлетнія навацыі. У дзіцячай бібліятэцы адкрыўся тэатр ценяў. Першы спектакль «Казка пра рыбака і рыбку» на сучасны лад паглядзелі рабяты, якія адпачывалі ў гарадскіх і вясковых летніках, а таксама выхаванцы дзіцячых садкоў. Ёсць магчымасць карыстацца запатрабаванай сучаснай паслугай – электроннай бібліятэкай «ЛітРэс». Запусцілі праект
«Літаратурныя героі», падчас яго расказваем пра прататыпы літаратурных герояў твораў, якія вывучаюцца ў школьнай праграме. Не застаюцца без увагі і сельскія бібліятэкі. Творчасць, ініцыятыўнасць, крэатыў-
насць бібліятэкараў не ведаюць межаў. Вось некалькі прыкладаў. У Падлескай СБ, дзе бібліятэкарам працуе Ларыса Глеб, створаны куток праваслаўя, папулярнасцю карыстаецца і тутэйшы музей «Беларуская хатка». У Востраўскай СБ вопытны бібліятэкар Галіна Салавей разам з неабыякавымі землякамі стварыла дзіцячы куток, стылізаваны па тэме космасу. Таксама тут усталявана інтэрактыўная краязнаўчая дошка. Раскрыю і бліжэйшыя планы. Да канца года арганізуем музей літаратурных герояў у купалаўцы. І гэта не поўны пералік цікавых задумак, якімі супрацоўнікі ЦБС спяшаюцца здзівіць, парадаваць гараджан і вяскоўцаў, – расказвае дырэктар Ляхавіцкай ЦБС Вольга Пляшэвіч.
Каб прыцягнуць увагу чытачоў розных узростаў, мяняецца не толькі змест работы бібліятэк, больш камфортнымі, утульнымі становяцца памяшканні. Сёлетнія змяненні ўражваюць палётам творчасці супрацоўнікаў бібліятэк, якія ўсе пераўтварэнні робяць па ўласных эскізах і ўласнымі рукамі, дэманструюць пры гэтым унікальнае майстэрства. У купалаўцы ў абаненцкім аддзеле адна з калон аздоблена графікай, дзе ў аснове сюжэта – кнігі. У чытальнай зале на калоне – прозвішчы знакамітых землякоў – творцаў Алеся Бадака, Леаніда Пранчака, Міхаіла Пташука, а таксама выява Ляхавіцкай фартэцыі.
А колькі прыгожа-маляў-нічых пераўтварэнняў адбылося сёлета ў дзіцячай бібліятэцы! Заніраванае памяшканне для чытання сустракае хлопчыкаў і дзяўчынак любімымі казачнымі персанажамі, намаляванымі на сцяне. У якасці адукацыйна-па-
знавальнага моманту на сценах – прозвішчы рускіх і беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. «Маленькі прынц» Экзюперы па-ранейшаму застаецца адной з папулярных кніг, многія цытаты з яго даўно сталі крылатымі. Таму адну са сцен дзіцячай бібліятэкі аформілі менавіта па гэтым творы на ўсе часы.
Традыцыйна да Дня бібліятэк Ляхавіцкая ЦБС запрашае ў цікавае запамінальнае падарожжа ў дзівосны свет кнігі і чытання – кнігаварот. Сёлетняе мерапрыемства, прысвечанае юбілеям кніжных твораў, адбудзецца 15 верасня па знаёмым адрасе – на пляцоўцы каля купалаўкі. Сустрэча з чытацкай аўдыторыяй прызначана з 11 да
14 гадзін. Безліч станоўчых эмоцый і папоўнены багаж ведаў гарантаваныя.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.