Жнівеньскае аздабленне. Жнівень на Ляхавіччыне вызначыўся 16 нараджэннямі
Жнівень на Ляхавіччыне вызначыўся 16 нараджэннямі. 12 нованароджаных – хлопчыкі. У аддзеле загса райвыканкама пасведчанні аб нараджэнні ўручаны шасці бацькам, астатнія – у сельвыканкамах. У Жарабковіцкім і Конькаўскім сельвыканкамах зарэгістраваны па тры нараджэнні, у Начаўскім – два, па адным у Навасёлкаўскім і Востраўскім сельвыканкамах.
Першынец у жніўні нарадзіўся ў трох сем’ях, другое дзіця – у чатырох, трэцяе – у шасці, чацвёртае – у трох сем’ях.
Сваім дачушкам бацькі далі імёны Вера, Дар’я, Дзіяна і Ева. У спісе хлапчуковых імёнаў – Аляксандр, Арсеній, Данііл, Дзяніс, Яўгеній, Ягор, Іван, Максім, Мацвей, Мірон, Савелій, Сямён.
Статус здаравячка атрымаў Данііл, вага якога пры нараджэнні склала 4 060 грамаў пры росце 55 сантыметраў. У сям’і ён трэцяе дзіця.
Сярэдні ўзрост бацькі ў жніўні – 33 гады, маці –
31 год. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці атрымалі
і 48-гадовы зямляк, і 37-гадовая зямлячка. Самы малады бацька – 21-гадовы, маці – 22-гадовая.
У трэцім месяцы лета вяселле згулялі 10 пар, з якіх сем рэгістрыравалі стварэнне сям’і ў аддзеле загса райвыканкама. Урачыстая шлюбная цырымонія адбылася таксама ў Жарабковіцкім, Навасёлкаўскім і Конькаўскім сельвыканкамах.
Сярэдні ўзрост жнівеньскага жаніха – 29 гадоў, нявесты – 27.
Самай маладой нявесце споўнілася 19 гадоў,
жаніху – 22. Узялі шлюб 42-гадовы жаніх, 39-гадовая нявеста.
Вольга НОВІК,
начальнік аддзела загса райвыканкама.