Як у Начаўскай СШ Ляхавіцкага раёна прайшоў тыдзень спорту і здароўя
У Начаўскай сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна з 4 па 9 верасня праходзілі шматлікія мерапрыемствы ў межах Тыдня спорту і здароўя.
Шумелі спартыўныя баталіі па піянерболу і валейболу паміж камандамі дзяўчат і хлопчыкаў у пачатковым, сярэднім і старэйшым звяне навучэнцаў. Адбываліся інтэлектуальныя турніры на лепшых знаўцаў відаў спорту і выдатных спартсменаў Рэспублікі Беларусь, якія праславілі нашу дзяржаву на міжнародных і сусветных спаборніцтвах. Прайшоў конкурс-выстава малюнкаў па тэме “Пасябруем са спортам і здаровым ладам жыцця”.
Асабліва яскравыя ўражанні засталіся ад сустрэчы па футболе паміж камандамі малодшай і сярэдняй груп Начаўскай і Жарабковіцкай школ. Трыбуны на школьным стадыёне ўвесь матч скандзіравалі словы падтрымкі сваіх каманд іх чула ўсё насельніцтва аграгарадка Нача. Падтрымка і родная зямля – гэта моцная сіла і як вынік поўная перамога каманд школы ў дадзеных матчах.
У пятніцу зборная каманда вучняў пачатковых класаў нашай школы сустрэлася ў сяброўскім паядынку з камандай Падлескай школы. Перамагло сяброўства. Мы адзіны народ.
Але фінал Тыдня спорта і здароўя адбыўся менавіта 9 верасня, калі ў суботні дзень, забыўшыся пра выкопванне бульбы і адклаўшы на іншы час астатнія справы, у спартыўнай зале Начаўская школы прайшла пры падтрымцы балельшчыкаў, у добрай і шчырай сяброўскай атмасферы спартландыя “Тата, мама, я – спартыўная сям’я!”. Перамагло зноў жа сяброўства. Больш за 18 сем’яў з дзецьмі і настаўнікі школы з гонарам прайшлі ўсе конкурсы і заданні.
У панядзелак, 11 верасня, ва ўрачыстай абстаноўцы на агульнашкольнай лінейцы ўзнагароды знайшлі сваіх герояў!
Уладзімір Погас, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Начаўскай сярэдняй школы.