У Начаўскай СШ адбылася агульнашкольная святочная лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства
11 верасня ў Начаўскай СШ адбылася агульнашкольная святочная лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства.
За актыўны ўдзел узнагароджаны граматамі і дыпломамі за перамогі і ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, інтэлектуальных гульнях і творчых конкурсах, прысвечаных спорту і здароваму ладу жыцця навучэнцы школы.
Вядучыя і кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні акцэнтавалі ўвагу ўсіх прысутных на плануемых мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца ў школе з 11 па 18 верасня, прысвечаныя Дню народнага адзінства.
Выхад пад ваенны марш Знамённай групы, сумеснае выкананне Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь і словы аб Радзіме і адзінстве народа надалі мерапрыемству асаблівую ўрачыстасць і значнасць надыходзячага свята.
У адзінстве народа яго дабрабыт і незалежнасць!
Уладзімір ПОГАС, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Начаўскай сярэдняй школы.