Абед з апетытам. Сёлета з 1 верасня многія школы краіны перайшлі на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання навучэнцаў
Сёлета з 1 верасня многія школы краіны перайшлі на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання навучэнцаў. У Ляхавіцкім раёне да рэспубліканскага праекта далучыліся гімназія, СШ № 1 і № 2, Востраўская, Навасёлкаўская, Малагарадзішчанская СШ, Жарабковіцкая СШ імя М. Г. Мінкевіча.
– Галоўная задача такога пераходу – прадастаўленне школьнікам больш якаснага і збалансаванага харчавання з абавязковым улікам смакавых пераваг рабят і іх бацькоў, – адзначае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская.
Міністэрствам адукацыі Беларусі распрацаваны інфармацыйны зборнік тэхналагічных картаў страў і вырабаў, куды ўключаны новыя стравы, што прайшлі апра-
біраванне і знайшлі станоўчыя водгукі ў дзяцей.
– У меню ўстаноў адукацыі Ляхавіцкага раёна ўключана 16 новых страў: пельмені, піца, шашлычок, рыб-
ныя нагетсы, каўбаскі «Рыбка залатая», біточак «Лёгкі», нагетсы «Курачка», каша «Дружба», маннік «Паласацік», салаты «Марскі брыз», «Як дома», «Святлафорчык», напіткі яблычны, «Крынічка», «Фантастык», какава «Чабураш-
ка». Калі гаварыць пра мясныя стравы, усе яны, за выключэн-
нем пельменяў, якія з’яўляюцца паўфабрыкатам, гатуюцца непасрэдна на школьных харчаблоках. Дарэчы, большасць з вышэйпералічаных страў сустракаецца і ў меню іншых школ. Адзначу, што ў кожнай установе адукацыі сярод навучэнцаў і іх бацькоў распаўсюджаны анкеты «Меркаванне пра школьнае харча-
ванне», дзе дзевяць пытанняў, напрыклад, «Ці падабаецца ваша-
му дзіцяці, як гатуюць у школь-
най сталовай?», «Ці з’ядае дзіця ўсю порцыю?», «Якія стравы з меню больш за ўсё падабаюцца?». Пасля падвядзення вынікаў такога апытання будуць уносіцца пэўныя карэктывы ў школьнае меню,–расказвае галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Марына Глушко.
Два тыдні, як школьнікі харчуюцца па-новаму. І за гэты час можна зрабіць пэўныя высновы. Камісія ў складзе супрацоўнікаў аддзела па адукацыі, райЦГіЭ, цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый з мэтай кансультацыйнай дапамогі наве-
дала школы – удзельніцы праекта. Увага звярталася на захаванне меню, закладку прадуктаў, працэс прыгатавання ежы і раздачы страў, колькасць адходаў.
– Нават па першых кроках абноўленага школьнага харча-
вання можна сказаць: рабятам падабаецца. Гэта пацвярджаюць станоўчыя водгукі. Яшчэ адзін
немалаважны факт – адходаў цяпер істотна менш, а пасля
некаторых страў, як, напрык-
лад, піца ці шашлычок, і ўвогуле адходы адсутнічаюць. Акрамя таго, падчас азнаямляльных візітаў адказваем на пытан-
ні работнікаў харчаблокаў, даём рэкамендацыі па змяненні графіка харчавання, а таксама па іншых арганізацыйных момантах, – адзначае ўрач-гігіеніст райЦГіЭ Вольга Жук.
Чыстыя талеркі пасля абеду – лепшае пацвярджэнне таго, што ежа падабаецца.
– У школьнай сталовай заўжды смачна кармілі. Але з гэтага навучальнага года меню стала яшчэ больш разнастайным. Мне падабаецца, што зараз на перапынку можна паесці пельмені, піцу і нават курыны шашлык. Вялікі дзякуй нашым поварам, –
расказвае адзінаццацікласнік Навасёлкаўскай СШ Уладзіслаў Станчык.
– Ежа ў сталовай стала больш смачнай і разнастайнай. Калі выбіраць паміж сняданкам і абедам, то мне падабаецца менавіта абед, а са страў – нагетсы, пельмені, шашлык.
І падача страў стала цікавай, –
далучаецца навучэнка 10 класа Малагарадзішчанскай СШ Аляксандра Столяр.
Задаволены не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі, але і іх бацькі.
– Мае сыны – пяцікласнік і дзесяцікласнік – вучацца ў
СШ № 2. Іншых слоў пра новае харчаванне, як «дужа смачна» і «клас», пакуль не чула. У такім жа
задавальненні ад цяперашніх школьных страў і пляменнік-гімназіст. А калі падабаецца дзецям, то, адпаведна, добра і нам, дарослым, – гаворыць Марына Глушко.
Яшчэ адно новаўвядзенне ў школьным харчаванні тычыцца педагогаў і іншых работнікаў школ. Цяпер яны таксама могуць харчавацца ў школьных сталовых згодна з папярэднімі заявамі і аплачваюць абеды па тарыфах для старшакласнікаў.
– Лічу правільным, што і педаго-
гі могуць заказваць стравы ў школьнай сталовай. Не заўжды
атрымліваецца схадзіць на абед
дамоў. Тым больш прыемна харча-
вацца ў абноўленай сталовай. Новае меню даволі разнастайнае, а стравы, прыгатаваныя нашымі поварамі, вельмі смач-
ныя, – дзеліцца настаўнік СШ № 1 Наталля Сідор.
Што з аплатай? Калі ў школах
аграгарадкоў і вёсак дзеці харчуюц-
ца бясплатна, то для гарадскіх навучэнцаў прадугледжана аплата.
– З верасня гэтага года ўста-
наўліваецца фіксаваная што-
месячная плата бацькоў за харчаванне ў школах. Памер платы залежыць ад узросту, колькасці прыёмаў ежы, устанаўліваецца ў працэнтах ад найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Нагадаю: бясплатна, дакладней, за кошт бюджэту, харчуюцца ўсе навучэнцы сельскіх школ, а таксама рабяты з 1-га па
4-ы класы гарадскіх школ, наву-
чэнцы-гараджане, якія выхоў-
ваюцца ў мнагадзетных сем’ях, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным ста-
новішчы, калі бацькі інваліды
І ці ІІ групы, – удакладняе Марына Глушко.
Размова пра аднаразовае харча-
ванне. Калі ж гарадскі пачатковец наведвае групу падоўжанага дня, то бацькі даплачваюць за другі абед каля 50 рублёў. А абед старшакласнікаў гарадскіх школ абыдзецца бацькам прыкладна 60 рублёў у месяц. І гэта ўсяго 30 працэнтаў ад агульнага кошту харчавання. Астатнія
70 працэнтаў датуюцца дзяржавай. За мінулы навучальны год бюджэтныя датацыі на школьнае харчаванне ў раёне склалі больш за 1 220 тысяч рублёў, паведамілі ў цэнтры забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый.
– Яшчэ да пачатку навучальнага года паклапаціліся пра поўнае аснашчэнне харчаблокаў. Сярод самых унушальных абновак – параканвектаматы ў СШ № 1
і № 2, гімназіі, Востраўскай СШ,
на падыходзе – астатнія школы,
што ўдзельнічаюць у праекце. Харчаблокі гарадскіх устаноў адукацыі, дзе харчуецца вялі-
кая колькасць дзяцей, укамплек-
таваны сервіровачнымі каляскамі. Усталяваны пасудамыйкі, тэхна-
лагічнае абсталяванне, у тым ліку, для прыгатавання ежы, абноўлены посуд. Вырашана і кадравае пытанне з работнікамі харча-
блокаў, укамплектаваны ўсе школы, – удакладняе Марына Глушко.
Галіна КАНЬКО.