Чаму ў Ляхавіцкай райбальніцы не працуе камп’ютарны тамограф
У раённую газету звярнулася ляхавічанка з просьбай растлумачыць, чаму ў Ляхавіцкай райбальніцы не працуе нядаўна ўстаноўлены камп’ютарны тамограф, і людзям па-ранейшаму даводзіцца ездзіць на абследаванне ў іншыя гарады.
Сітуацыю пракаменціраваў галоўны ўрач райбальніцы Георгій Хлябовіч:
Камп’ютарны тамограф працаваў у тэставым рэжыме, потым адбылася тэхнічная паломка. У сувязі з тым, што апарат знаходзіўся на гарантыі, замену запчасткі — платы кіравання сталом — павінна забяспечыць прадпрыемства, якое займаецца абслугоўваннем апарата КТ.
Аднак, у сувязі з санкцыямі, што ўведзены ў дачыненні Беларусі і Расіі, сітуацыя з пастаўкай дэталі ад завода вытворцы — кампаніі Siemens — зацягваецца. Канешне, мы зацікаўлены, каб як мага хутчэй вырашыць праблему, і ў неабходнай колькасці аказваць такую запатрабаваную медыцынскую паслугу насельніцтву. А пакуль па медыцынскіх паказаннях адпраўляем пацыентаў па накіраванні ў іншыя ўстановы аховы здароўя для праходжання камп’ютарнай тамаграфіі.