Паважаныя ветэраны, людзі шаноўнага ўзросту!
Паважаныя ветэраны, людзі шаноўнага ўзросту!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём пажылых людзей – святам мудрасці і дабра!
У нашай краіне гэты дзень – даніна павагі і шанавання, знак разумення і ацэнкі заслуг ветэранаў і ўсіх людзей старэйшага пакалення. Сапраўды, неацэнная ваша памяць і мудрасць, вопыт і ўменні, якія звязваюць мінулае і будучыню нашай краіны. На вашых вачах і вашымі рукамі стваралася і працягвае стварацца летапіс жыцця народа з усімі яго горкімі і светлымі старонкамі.
Дзякуй вам за шчырую любоў да нашай зямлі. Вы – наша жывая гісторыя, якой мы ганарымся, прыклад веры ў свае сілы, цярпення і высокай маралі, жыццёвага аптымізму і духоўнай культуры.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму, веры, надзеі і любві!
Няхай заўсёды з вамі побач будуць любячыя і клапатлівыя родныя і блізкія людзі.
Людміла Жалнерчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.