Расказ пра даўгалецце. Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Дзень пажылых людзей аб’яўляе старт конкурсу

Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Дзень пажылых людзей аб’яўляе старт конкурсу «Актыўнае даўгалецце 65+» у намінацыі «Актыўны і здаровы лад жыцця». Творчае спаборніцтва пройдзе ў рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030».
Запрашаем землякоў расказаць пра сваіх родных ва ўзросце 65+. Матэрыялы з фота чакаем да 1 лістапада па электронным адрасе centr@tcsonlyahovichi.by.

Кацярына ЖУКОЎСКАЯ,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН.