Настаўніцкае майстэрства. Настаўнік матэматыкі гімназіі г. Ляхавічы прыняла ўдзел у фінале конкурсу прафесійнага майстэрства
Настаўнік матэматыкі гімназіі Таццяна Крапіневіч прыняла ўдзел у фінале конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Беларусі – 2023». Пуцёўкай на высокую прыступку стала перамога ў раённым этапе і дыплом I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка».
Фінал конкурсу, у якім прынялі ўдзел 56 педагогаў з сямі рэгіё-
наў краіны, стартаваў 18 верасня на базе БДПУ імя М. Танка. Брэстчыну прадстаўлялі восем канкурсантаў, сярод якіх і настаўнік ляхавіцкай гімназіі. На працягу некалькіх дзён педагогі давалі ўрок у незнаёмым класе, праводзілі майстар-класы, шукалі рашэнні педзадач і г. д.
Падчас урачыстага ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу прафесійнага майстэрства Таццяна Крапіневіч адзначана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама памятнымі падарункамі.
Святлана МАРГАЕВА,
загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета