Для тых, хто будуе дом. Ляхавіцкі райвыканкам інфармуе
Ляхавіцкі райвыканкам інфармуе, што фінансуемыя фізічнымі асобамі аднакватэрныя жылыя дамы, блакіраваныя жылыя дамы могуць прымацца ў эксплуатацыю без выканання асобных відаў работ, у тым ліку па ўнутранай і вонкавай аддзелцы, а ў сельскай мясцовасці – акрамя таго, без выканання работ па ўладкаванні нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, добраўпарадкаванні, калі гэта адпавядае праектнай дакументацыі і не перашкаджае эксплуатацыі аб’екта, функцыянаванню інжынернай інфраструктуры. Пры гэтым павінны быць выкананы ў поўным аб’ёме прадугледжаныя праектнай дакументацыяй работы па інжынерным забеспячэнні аб’екта (уключаючы ўстаноўку індывідуальных прыбораў уліку) (пункт 26 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.06.2011 № 716 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва»).
Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.