Вяселле па-вераснёўску. Хто нарадзіўся ў верасні?
Першы месяц восені стаў месяцам нараджэнняў 14 дзяцей: васьмі хлопчыкаў і шасці дзяўчынак. Васьмі бацькам пасведчанні аб нараджэнні выдадзены ў аддзеле загса райвыканкама, расказала галоўны спецыяліст аддзела Святлана Сталярчук.
Першынец зарэгістраваны ў шасці сем’ях, другое дзіця – у чатырох, трэцяе нарадзілася ў дзвюх сем’ях, чацвёртае – таксама ў дзвюх.
Дзяўчынак назвалі Варварай, Васілісай, Дар’яй, Евай, Марыяй, Сафіяй. Хлопчыкі атрымалі імёны Віктар, Данііл, Леў, Мірон, Назар, Павел, Руслан, Яраслаў.
Сярэдні ўзрост бацькі – 32 гады, маці – 30.
Статус самых маладых бацькоў верасня – у 24-гадовага бацькі і 21-гадовай маці. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці атрымалі 45-гадовы бацька і 37-гадовая маці.
У верасні марш Мендэльсона гучаў для 14 пар. 12 пасведчанняў аб заключэнні шлюбу выдадзена ў аддзеле загса райвыканкама, 2 – у сельвыканкамах раёна.
Сярэдні ўзрост вераснёўскага жаніха – 32 гады, нявесце – 29.
Самымі маладымі сталі 18-гадовыя жаніх і нявеста. Вяселле згулялі 51-гадовы жаніх і 50-гадовая нявеста.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.