Электроннае дэклараванне
Згодна са змяненнямі, якія ўносяцца ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, у 2024 годзе прапануецца ўвесці абавязак па прадастаўленні падатковых дэкларацый (разлікаў) па ўстаноўленых фарматах у выглядзе электроннага дакумента для ўсіх індывідуальных прадпрымальнікаў.
Перавагі электроннага дэкларавання:
эканомія часу;
адсутнасць неабходнасці наведвання дзяржаўных органаў;
магчымасць падаць дэкларацыю з любой кропкі свету;
даступнасць звестак аб выплачаных сумах і праведзеных заліках;
аўтаматызаваны кантроль пра-
вільнасці запаўнення паказчыкаў падатковых дэкларацый;
бяспека і надзейнасць працэсу дэкларавання.
Падатковыя дэкларацыі (разлікі), пададзеныя ў пісьмовай форме плацельшчыкамі, абавязанымі прадстаўляць іх у выглядзе электроннага дакумента, не лічацца прадстаўленымі (пункт 8 артыкула 27 ПК). За парушэнне тэрміну прадстаўлення падатковых дэкларацый (разлікаў) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (артыкул 14.2 КоАП).
Рэкамендуем падключыцца да сістэмы электроннага дэкларавання загадзя ў сувязі з вялікай колькасцю абанентаў і загружанасцю рэгістрацыйных цэнтраў.
Выданне сертыфіката электроннага лічбавага подпісу ажыццяўляецца рэспубліканскім сведчым цэнтрам Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь (РСЦ ДзяржСКАК) або ў рэгістрацыйных цэнтрах РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» па адрасах:
г. Брэст, вул. Малая, 2 (тэл. (0162) 29-18-23, (0162) 29-18-24);
г. Баранавічы, вул. Леніна, д. 71, к. 104 (тэл. (0163) 66-48-05);
г. Пінск, вул. Іркуцка-Пінскай Дывізіі,
д. 36, к. 403/1 (тэл. (0165) 31-75-77).
Кошт паслугі па выданні і прадаўжэнні сертыфіката адкрытага ключа праверкі электроннага лічбавага подпісу можна даведацца на інтэрнэт-рэсурсе
https://nces.by/pki/info/price/.
ІМПЗ па Баранавіцкім раёне.