Кропка абследавання. Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!» падводзіць вынікі
Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!», якая праходзіла з 16 кастрычніка па 1 лістапада, падводзіць вынікі.
Акрамя індывідуальнай растлумачальнай работы дзеля папярэджання пажараў і павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, суб’екты прафілактыкі аказвалі ўразлівым катэгорыям насельніцтва і практычную дапамогу.
Абследавана больш за тысячу дамоў і кватэр жыхароў Ляхавіччыны, у тым ліку 65 сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, больш за 400 адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, 71 адзінокага і адзінока пражываючага інваліда. Кампетэнтныя парады і інструкцыі атрымалі 1 215 чалавек.
Падчас акцыі выяўлена шэсць выпадкаў неабходнасці накіравання састарэлых грамадзян у сацыяльныя ўстановы, аказання дапамогі ў прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан. Па выніках абследавання ўмоў пражывання адзінокі інвалід размешчаны ў Доме сумеснага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Ганчарах.
Сярод мер прафілактыкі таксама выступленні супрацоўнікаў РАНС у працоўных калектывах, навучанне камунальнікаў, спецыялістаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу пажылым і адзінока пражываючым грамадзянам, інвалідам, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, асновам бяспекі жыццядзейнасці, алгарытму дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.
Супрацоўнікі ТЦСАН накіравалі пяць пісьмаў родным пенсіянераў з інфармацыяй пра неабходнасць аказання дапамогі ў стварэнні бяспечных умоў жыцця.
Падчас акцыі за кошт сродкаў ТЦСАН набыты і ўстаноўлены ўразлівым катэгорыям насельніцтва 15 АПА і шэсць сілкавальных элементаў. Са сродкаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва аказана матэрыяльная дапамога двум адзінокім пажылым грамадзянам для рамонту пячнога ацяп-лення і набыцця АПА.
Аляксей КЛЕТАНІЦА, інспектар РАНС.