7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
7 лістапада – свята пераемнасці пакаленняў, паважлівых адносін да гістарычнай спадчыны.
Дасягненні, якімі ганарыцца незалежная Беларусь сёння: моцная народная ўлада, якая абапіраецца на сістэму саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, сацыяльна арыентаваная эканоміка, адукацыя, навука і культура – у многім заснаваны на патэнцыяле БССР.
Абраўшы самастойны шлях развіцця, мы захавалі і выкарыстоўваем вопыт, набыты папярэднімі пакаленнямі. Сваёй штодзённай працай, розумам і талентам мы ўносім уклад у развіццё нашай краіны.
Дарагія ляхавічане!
Жадаем вам здароўя і дабрабыту, аптымізму і поспехаў, спакою і мірнага неба над галавой!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! 7 лістапада 1917 года – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі.
Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.
Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.
З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.
Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, новых працоўных дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!
Людміла Жалнерчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.