Культурныя змены ў арганізацыі мерапрыемстваў. Важна ведаць

У адпаведнасці з артыкулам 213 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс) культурна-відовішчнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства па публічным выкананні вынікаў творчай дзейнасці калектывамі мастацкай творчасці і (або) асобнымі выканаўцамі. Да культурна-відовішчных мерапрыемстваў адносяцца спектакль, канцэрт, прадстаўленне, фестывалі і іншыя культурныя мерапрыемствы.

У сувязі з гэтым выкарыстанне фонавай музыкі (калі пад ім разумеецца прайграванне музычных твораў з электронных носьбітаў з выкарыстаннем гукаўзнаўляльнай апаратуры без удзелу выканаўцы (музыканта, ды-джэя)), а таксама тэлевізійная трансляцыя спартыўных і іншых перадач культурна-відовішчнымі мерапрыемствамі не з’яўляюцца, дзеянне заканадаўства аб парадку арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў на іх не распаўсюджваецца.
Мерапрыемствы, праводзімыя ў аб’ектах грамадскага харчавання з запрашэннем калектываў мастацкай творчасці і (або) асобных выканаўцаў, адносяцца да культурна-відовішчных мерапрыемстваў і павінны праводзіцца з улікам патрабаванняў заканадаўства аб культуры.
Для правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства суб’ект грамадскага харчавання мае права выступіць заказчыкам такой паслугі ў арганізатара культурна-відовішчных мерапрыемстваў, уключанага ў рэестр, або арганізатара, які ў адпаведнасці з заканадаўствам не падлягае ўключэнню ў рэестр (арганізатары з ліку дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак).
Арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства – юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь, замежны грамадзянін, асоба без грама-
дзянства, замежная і міжнародная арганізацыі, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, што ажыццяўляюць дзейнасць па правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
У адпаведнасці з артыкулам 2131 Кодэкса арганізатары культурна-відовішчных мерапрыемстваў падлягаюць уключэнню ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў (далей – рэестр) у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, за выключэннем арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Арганізацыя і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія падлягаюць уключэнню ў рэестр, але не ўключаных у яго, забараняюцца.
Заказчык і арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства нясуць адказнасць за яго правядзенне ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, іншых актаў заканадаўства і ўмовамі заключа-
нага паміж імі дагавора. Пытанні разлікаў з выканаўцамі рэгулю-
юцца нормамі грамадзянскага заканадаўства.
Пры арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мера-
прыемстваў неабходна ўлічваць дзеючае заканадаўства, а таксама
за 15 дзён да правядзення мера-
прыемства прадстаўляць у сектар культуры райвыканкама праграму культурна-відовішчнага мерапрыемства ў адпаведнасці з патрабаваннямі часткі 3 артыкула 213 Кодэкса.

Алена КЛІМОВІЧ,
галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама.