Работнікі Падлескага СДК Ляхавіцкага раёна павіншавалі з прафесійным святам працаўнікоў ААТ «Жарабковічы»
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу святкуецца ў гэтыя выхадныя. Работнікі Падлескага сельскага Дома культуры сёння ўжо на пачатку восьмага імчалі да працаўнікоў ААТ «Жарабковічы», каб адрасаваць ім шчырыя пажаданні, каб песняй парадаваць і падзякаваць за працу.