СВК «Ляхавіцкі». Па працоўных заслугах

Пра СВК «Ляхавіцкі» і яго працаўнікоў можна расказваць
не толькі з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці АПК. За працоўныя дасягненні і вытворчыя паказчыкі па выніках 2022 года сельгаспрадпрыемства занесена на раённую  Галерэю славы.

Галоўны заатэхнік Уладзімір Ксёнжык.

Трэцяе месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі – таксама паказчык правільнага курсу сельгаспрадпрыемства, як і перамога ў спаборніцтве мясцовых працаўнікоў Івана Буйко, Надзеі Цямчык (тады заатэхнік-селекцыянер СВК, а зараз кіраўнік райплемстанцыі) і Івана Патаповіча.
Але ў промнях славы не грэюцца. Разумеюць: тое, што зробяць сёння, – забяспечыць стабільнае заўтра. Чаго варта, напрыклад, набыццё трактара «Растсельмаш-2400». Мала ў каго яшчэ маецца такі магутны памочнік у палявых работах.
Пагалоўе БРЖ на сёння 3 890 галоў, з якіх больш за 1100 – дойны статак. Валавы надой на карову за 10 месяцаў дасягнуў 8 456 тон, прычым надой на карову складае амаль 7 500 кілаграмаў, сярэднясутачныя прывагі БРЖ – амаль 800 грамаў. І ў гэтым вялікая заслуга працаўнікоў, якія даглядаюць за жывёлай. МТФ «Комплекс» у Русінавічах паспяхова ўзначальвае Мікалай Азімка, фермай «Рачканы» кіруе Анатолій Славута. Слоў падзякі за працу заслугоўваюць аператары машыннага даення незалежна ад месца працы – Вольга Грыкель, Валянціна Чарняўская, Людміла Грыкель, Алена Белавус, Аксана Абыдзенка, Надзея Варэйка, цялятніца Таццяна Кендыш, аператары па штучным асемяненні Іван Патаповіч, Сяргей Белавус, жывёлаводы Аляксандр Міклашэвіч, Аляксандр Толкач, Станіслаў Маслінскі і многія іншыя.
На эканамічны плюс сельгаспрадпрыемства працуе і мясцовы міні-цэх па вытворчасці камбікорму, дзе рэцэптурныя і іншыя нормы з дакладнасцю выконвае Аляксандр Сельмановіч. Ён жа і дастаўляе «прадукт» на фермы. Амаль чатыры дзесяцігоддзі на чале жывёлагадоўчага падраздзялення галоўны заатэхнік СВК «Ляхавіцкі» Уладзімір Ксёнжык.

На перадавых пазіцыях у СВК і раслінаводства. Валавы збор збожжа сёлета перавысіў 6 300 тон, а ўраджайнасць – 50,4 цэнтнера на круг. Пры ўраджайнасці 386 цэнтнераў з гектара нарыхтавалі сёлета
1 932 тоны. Апраўдаў надзеі рапс, ураджайнасць якога склала 26,4 цэнтнера з гектара. Кукуруза на зерне ўрадзіла 118,7 цэнтнера на круг.
Побач з вопытнымі аграрыямі гучаць і прозвішчы маладых. Так, у спісе пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы зерня другое месца было ў Дзмітрыя Траяноўскага, трэцяе – у Паўла Кендыша. На жніўнай Дошцы гонару – сямейны экіпаж бацькі і сына Сяргеяў Асланянаў, у перадавіках уборачнай і Генадзій Граблюк, у напарніках якога сёлета была дачка Марта, іншыя.
Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама адзначаны брыгадзір трактарнай брыгады Яўгеній Гаўрыльчык. Сярод тых, хто да прафесійнага свята атры-
мае ўзнагароду, і інжынер па працаёмкіх працэсах Анатолій Герасімовіч, рабочы па комплексным рамонце і абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Міхаіл Грыкель, трактарыст-машыніст
Валерый Ракашэвіч.
– Шчыра ўдзячны ўсім нашым працаўнікам за што-дзённую руплівую работу, якая не спыняецца ні ў выхадныя дні, ні ў святы. Здароўя вам, дарагія землякі, і бадзёрасці, дабрабыту і міру, – віншаванні адрасуе старшыня СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко. Да свята ён таксама адзначаны ўзнагародай аграпрамысловага саюза.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.