В Ляховичском районе спасатели тушили грузовой автомобиль
20 лістапада ў 12.20 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне з Тухавічаў пра ўзгаранне грузавога аўтамабіля.
Калі выратавальнікі-пажарныя Ліпскага ПАВП-11 прыбылі на месца здарэння, кабіна “ЗіЛа” 1992 г.в. была ахоплена агнём. Пагроза людзям і пабудовам адсутнічала.
Агонь знішчыў маторны адсек аўтамабіля і кабіну. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Супрацоўнікі РАНС рэкамендуюць гаспадарам транспартных сродкаў пільна сачыць за іх станам, няўхільна выконваць правілы бяспекі.
Юрый БУЙКЕВІЧ, начальнік РАНС.