Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 367 «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 367  «Аб назначэнні выбараў дэпутатаў»

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84, часткай трэцяй артыкула 147 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1.Назначыць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання на 25 лютага 2024 г.

2.Цэнтральнай выбарчай камісіі ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы дэпутатаў.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правя-
дзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы дэпутатаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты.

5.Даны Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.