Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 368 «Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2023 г. № 368 «Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:
1.Назначыць выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання на 4 красавіка 2024 г.
2.Цэнтральнай выбарчай камісіі ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
3.Мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам правесці не пазней за 21 сакавіка 2024 г. вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і забяспечыць выкананне іншых аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
4.Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты.
5.Даны Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.