Ці будзе працаваць магазін у Мыслабажы Ляхавіцкага раёна?

На гарачую лінію раённай газеты звярнулася жыхарка вёскі Мыслабаж, якая паскардзілася на праблему, што сёння хвалюе аднавяскоўцаў.
На мясцовым магазіне з’явілася аб’ява аб яго закрыцці з 1 снежня. Навіна пра тое, што вяскоўцаў (а ў Мыслабажы сёння зарэгістравана 75 чалавек) будзе абслугоўваць аўталаўка, па словах жанчыны, нікога не ўзрадавала…
За каментарыямі «ЛВ» звяр-нуўся да намесніка старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Андрэя Наваграна.
«Райвыканкам абмеркаваў сітуацыю з кіраўніцтвам райпо. Магу супакоіць: магазін у вёсцы Мыслабаж закрывацца не будзе. Праўда, зменіцца графік яго работы, таму што прадавец зараз будзе падмяняць калегу яшчэ і ў магазіне ў вёсцы Рачканы», – растлумачыў Андрэй Навагран.